Беларуская Служба

Крэмль заганяе расіян у «культурны Талібан»

07.10.2025 16:30
Расію чакаюць гады архаічнага фундаменталізму па мадэлі Талібану, прагназуе палітолаг Павал Усаў.
Аўдыё
  • Палітолаг: Расія каціцца ў культурны фундаменіалізм
Прапагандыст Захар ПрылепінScreenshot z Youtube

Сацыёлагі фіксуюць, што расіянам перастала падабацца «моцная дзяржава» і «моцны лідар». Людзі хочуць больш культуры, духоўнасці ды традыцый. Адказ Крамля будзе накіраваны на больш узмоцненую апрацоўку маладога пакалення. Расію чакаюць гады архаічнага фундаменталізму па мадэлі Талібану, прагназуе эксперт.

Нягледзячы на высілкі крамлёўскай прапаганды, расіянам не падабаюцца афіцыйныя ідэалагічныя прадукты. Напрыклад, спансараваны дзяржавай фільм пра «правільнага маньяка», у выкананні пуцінца Прылепіна, які заклікае забіваць «талерастаў», у лік якіх ён уносіць «наркаманаў, геяў, прастытутак ды ліберальных дэпутатаў», праваліўся ў пракаце. За прэм’ерны ўікэнд фільм паглядзелі ўсяго 172 чалавека. Расійскія сацсеткі скаментавалі гэта так, што «людзі стаміліся ад вайны і нянавісці, ад заклікаў забіваць адзін аднаго і свайго суседа».

Больш за тое, сацыёлагі фіксуюць, што расіянам перастала падабацца «моцная дзяржава» і «моцны лідар». У апытанні наконт таго, што цяпер патрэбна Расіі менавіта гэтыя адказы скараціліся з 59% і 72% да 28%. Невялікі рост назіраецца толькі ў пазіцыях адраджэнне  культуры, традыцый ды дэмакратычных устаноў – адпаведна з 27%, 14% і 14% да 31/22/17%.

На думку палітолага Паўла Усава – гэта не прывядзе да перагляду палітыкі Крамля.

— Наадварот расійскія ўлады з большай настойлівасцю зоймуцца выхаваннем дзяцей ды моладзі. У школах ужо замежныя мовы пацясніла «Духоўна-маральная культура Расіі» ад мітрапаліта Шаўкунова. Міністэрства спорту рыхтуе прыкладанне для тэсціравання студэнтаў ВНУ, каб ацэньваць іх узровень адносін да патрыятызму, этычных нормаў і «духоўных традыцый». Менш замежнага, больш патрыятызму – гэта тое, што чакае Расію ў бліжэйшы час.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце размову ў аудыёфайле

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі